Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Нашы традыцыi

Дата: 4 ноября 2019 в 08:32
Автор: Кумпяк С. А.
533 просмотра

   Малой радзіме  прысвячаецца…

“Дзяды, нашы святыя радзіцелі! Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто некалі на гэтай зямлі жыў. Верым, як некалі верылі вы: чалавек не знікае без следу. Гэта азд вас шляхі нашыя да дзяцей, унукаў і далей ідуць! ”

2 лістапада беларусы адзначаюць Дзень памінання продкаў - Дзяды - адно з самых старажытных беларускіх святаў, вядомае з язычніцкіх часоў. Лічыцца, што ў гэты дзень душы памерлых продкаў спускаюцца на зямлю, каб наведаць жывых нашчадкаў. З тых часоў павялося, што жывыя на Дзяды прыбіраюць дом, накрываюць святочны стол для душаў сваіх крэўных. У памінальны дзень ходзяць на могілкі.

Народнае свята “Дзяды” – гэта не толлькі дзень памяці продаў, але і асэнсаванне праблем жыцця і смерці на узроўні філасофскага разумення іх беларусамі.

Навучэнцы 1 курса разам  з выкладчыкам Дунай Аленай Аляксандраўнай падрыхтавалі тэатралізаваны паказ “Дзяды – вытокі кожнага народа”, прсвечаны гэтаму святу. Яны расказалі аб беларускіх абрадах, чяталі вершы беларускіх паэтаў, разважалі аб традыцыях і культуры, слухалі песні: “Спадчына”, “Мой родны кут” і іншыя творы.

Госці і ўдзелнікі яшчэ раз пераканаліся, што неабходна не толькі ведаць сваю гісторыю, традыцыі, але і адчуваць сваю непасрэдную прыналежнасць да іх і, увогуле, да беларускай нацыі.

На мерапрыемстві прысутнічала Швайдзюк Галіна Іванаўна, намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце,  і 35 навучэнцаў з груп 1 - 3 курсаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.