Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Мова - душа народа

Дата: 16 февраля 2022 в 09:30, Обновлено 16 февраля 2022 в 10:07
274 просмотра

В рамках мероприятий, посвящённых родному языку, работниками библиотеки проводятся литературные чтения:

Мова- душа народа

інфармацыйна-паэтычная старонка

Слова – найважнейшая часцінка   нашага жыцця. Словам мы выказваем свае думкі, пачуцці, адносіны да людзей ці   з’яў.

Увесь тыдзень  з 15 па 21 лютага  праходзіць не проста пад зоркай Слова, але Роднага слова.

21 лютага адзначаецца сапраўднае свята слова - Міжнародны дзень роднай мовы.  Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем міжнароднай арганізацыей ЮНЭСКА.

Свята адзначаецца ў свеце з 2000 года і кожны год мае сваю назву і мэту: 2002 – Дзень моўнай разнастайнасці з дэвізам “У галактыцы моў кожная з іх — зорка”,  у 2019 годдзе  адзначаўся  “Дзень моў карэннага народа” з дэвізам “Народ жывы, пакуль людзі ведаюць родную мову”. 2008 увогуле аб’яўлены ААН   “Міжнародным годам моў”.

У 2022 годзе, як заўсёды,  у ліцэі   ладзяцца шматлікія мерапрыемствы з мэтай папулярызацыі і захавання роднай мовы.

Бібліятэкай нашай установы  арганізавана выстава “Мова – душа народа” і флэшмоб - рэчататыў “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”.

Групы навучэнцаў  запрошаны да ўдзелу у літаратурна-інфармацыйнай старонцы “Мова – душа народа”.

Чаму такая ўвага аддаецца роднай мове? У нашай краіне – каля 9 млн. 400 тыс. жыхароў. А між тым, ў 2009 годзе ЮНЭСКА далучыла беларускую мову да ліку моў, якім пагражае знікненне. Ці не жахліва гэта?!

Ісціна сцвярджае: “У кожнага народа ёсь хаця б адзін геніяльны твор – гэта яго мова”.

Адтуль, дзе ноччу плачуць зоры,

Мігцяць-губляюцца ў вяках,

Яна прыйшла да нас. Ад Бога.

З жытневым коласам у руках.

Хрысціў яе касмічны вецер

І, як у свет пусціць, сказаў:

“Чысцей не будзе мовы ў свеце!”

І беларускаю назваў. В. Гарністава

Роднае слова... Дзякуючы яму мы пазнаём  жыццё, навакольны свет, вывучаем гісторыю і крочым у будучыню.

Праз слова, праз родную мову адраджаецца душа чалавека, народа, нацыі...

Роднае слова з’яуляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры i формай яе інавання, бо менавіта родная мова з’яуляецца формай захоўвання народных традыцый, звычаяў i духоўных скарбаў, спосабам i сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

Жыве мова – жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа.

Сёння абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. Аўтар трапяткіх гістарычных твораў У. Караткевіч некалі сказаў: “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

Пра ўсё гэта мы і расказваем  нашым вучням.

Сябры, паважайце  ласкавае роднае  слова, шануйце родную матчыну мову!

Няма павагі да чалавека які не ведае, альбо (што яшчэ горш) цураецца роднай мовы.

Памятайце, без мовы няма чалавека, няма нацыі, няма краіны! Дык жа і без носьбітаў  мовы   сама яна гіне…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.