Нашы продкі паняцця не мелі пра сотавую сувязь, а таксама рухавк унутранага згарання. Не было ў зоне іх дасягальнасці тэлебачання і ітэрнэту. Што і казаць, сучасных памочнікаў па дому нават не мелі - аніякай бытавой тэхнікі, бо электрычнасці наогул не існавала. Між тым, нашы продкі жылі і працавалі, выхоўвалі дзяцей. Дапамагалі ж у побыце нашым бабулям і дзядулям розныя прылады, зробленыя ўласнымі рукамі. Як, напрыклад, на здымку.
Журналіст «Лідскай газеты» сфатаграфаваў яе у краязнаўчым музеі Лідскага дзяржаўнага прафесійнага політэхнічнага ліцэя падчас чарговага выязнога пасяджэння пастаяннай камісіі Лідскага раённага Савета дэпутатаў, якое праходзіла на базе гэтай навучальнай установы.Стварыла і кіруе музеем метадыст Алена Аляшкевіч. Доўп кол няхітрай прылады заганяўся ў ток (гліняную падлогу), і атрымлівалася зручнае прыстасаванне, якое круцілася вакол сваёй восі. А вы ўжо здагадаліся, дзеля чаго? Фота Ліліі ЛАПШЫНОЙ